BE RU EN

Фотафакт: па Браславу «шпацыруюць» драўляныя каровы

  • 6.06.2014, 10:30

Дзіўныя кампазіцыі з'явіліся каля аўтавакзалу ў Браславе.

На стварэнне трох скульптур з дрэва сышло 500 000 рублёў. Пра тое, хто аўтар драўляных кампазіцый і калі яны з'явіліся каля Браслаўскага аўтавакзала, kraj.by распавяла інструктар-метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Крысціна Каладко.

- Скульптуры ўсталявалі 22 траўня на лужку, прылеглага да вакзала. Яны цалкам выкананыя з дрэва ў натуральную велічыню каровы, - распавяла яна. - Іх зрабілі мясцовыя настаўнікі працы. Мне здаецца, што скульптуры стаяць у даволі прыкметным месцы. Так што ўсе госці горада могуць іх бачыць. Пакуль я чую толькі пазітыўныя водгукі аб іх: браслаўчане радуюцца, што ў горадзе з'явілася нешта новенькае, - дадала яна.

Апошнія навіны