Расейскія СМІ «звольнілі» Джэніфер Псакі
- 6.06.2014, 9:39
Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Джэніфер Псакі абвергла інфармацыю аб сваім звальненні.
Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».
«Нягледзячы на расейскую машыну прапаганды, якая прадугледжвае адваротнае, я ўсё яшчэ тут, як і моцная, дэмакратычная Украіна», - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным пад тэгам «не верце Russia Today».
Напярэдадні ў расейскіх СМІ з'явіліся паведамленні аб звальненні Джэніфер Псакі. Здагадкі ў СМІ засноўваліся на тым, што брыфінгі дзярждэпартамента пачала весці яе намеснік Мары Харф.