BE RU EN

Цапкалу патрэбны пазадарожнік за 110 тысяч даляраў

  • 6.06.2014, 0:01

Дзяржаўная ўстанова "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій" купляе люксавы Audi Q7.

Аб'ява аб куплі з'явілася на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.

Дзяржструктуры спатрэбіўся пазадарожнік у люксавай камплектацыі 4LBOGA Audi Q7 3.0 TDI. Прыкладны кошт куплі ацэнены адміністрацыяй ПВТ у 1,1 млрд. беларускіх рублёў. Па курсе Нацбанка Беларусі кошт аўто складае каля 109 тысяч даляраў.

Конкурсныя дакументы падпісаў асабіста кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала.

Адміністрацыя ПВТ з'яўляецца дзяржаўнай установай і не мае права набываць легкавыя аўтамабілі даражэй 25 тысяч еўра, аднак забарона можна абыйсці, калі купляць аўто "за ўласныя сродкі". Хацелася б зразумець, адкуль у ПВТ лішні мільярд і якім чынам Валерыю Цапкалу атрымалася яго атрымаць?

Апошнія навіны