BE RU EN

Бой на мяжы: частка тэрарыстаў адступіла на тэрыторыю Расеі

  • 5.06.2014, 21:30

Памежнікам ў пункт пропуску «Марынаўка» ў Данецкай вобласці прыйшла вайсковая падмога.

Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.

«Паводле стану на 20.00 памежнікам, што бараніліся ў пункце пропуску «Марынаўка», паступіла наземная падтрымка ад зводнага атрада Дзяржпамежслужбы і Узброеных сіл Украіны», - сказана ў паведамленні.

«Супрацьстаянне доўжыцца. З боку памежнай установы 5 параненых. Ім надаецца медыцынская дапамога, аднак усе выказалі ахвоту прадоўжыць бой», - канстатавалі памежнікі.

«Частка тэрарыстаў, якія атакавалі пункт пропуску «Марынаўка» з нейтральнай паласы з боку Расейскай Федэрацыі, пасля нападаў авіяцыі і сілавога ўзмацненне памежнікаў кінулася на ўцёкі на тэрыторыю Расеі», - пазней дадалі ва ўстанове.

Апошнія навіны