BE RU EN

Танкі ў World of Tanks «навучаць» гуляць у футбол

  • 5.06.2014, 20:02

Распрацоўшчыкі World of Tanks пастанавілі ўвесці ў праект спецыяльны рэжым, прысвечаны чэмпіянату свету ў футболе ў Бразіліі.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы гульні ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

У рамках новага гульнявога рэжыму карыстальнікі змогуць згуляць у футбол з дапамогай мадыфікаваных савецкіх сярэдніх танкаў Т-62А. Апрабаваць навінку можна будзе 12 чэрвеня, у дзень старту сусветнага футбольнага першынства, піша Lenta.ru.

Фінальная частка чэмпіянату свету ў футболе пройдзе з 12 чэрвеня да 13 ліпеня ў 12 гарадах Бразіліі. Беларусь, дзе нарадзіўся і развіваецца праект World of Tanks, на турніры не прадстаўлена.

Апошнія навіны