BE RU EN

Тэрарысты на БТРах і КамАЗах штурмуюць мяжу Украіны

  • 5.06.2014, 17:45

На мяжы Украіны з Расеяй у раёне пункта пропуску Марынаўка ідзе бой.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«З боку Расеі памежнае падраздзяленне штурмуе група тэрарыстаў (склад - 1 БТР, 4 КамАЗа з усталяванымі буйнакалібернымі кулямётамі НСВ і 4 мікрааўтобуса).

Памежнікамі знішчаны 1 КамАЗ, які ўварваўся на тэрыторыю Украіны», - піша ён.

Дзмітрый Тымчук удакладняе, што баевікам дапамагаюць і тэрарысты на тэрыторыі Украіны.

«З украінскай тэрыторыі з тылу падцягнуліся больш сотні баявікоў. Ідзе бой», - піша ён.

Апошнія навіны