BE RU EN

Фотафакт: Стыў Джобс і Боб Марлі вучаць віцяблян англійскай

  • 5.06.2014, 17:04

Жыхароў Віцебска здзівілі новыя графіці, якія з'яўляюцца на сценах трансфарматарных станцый у розных частках горада.

Па словах іх аўтараў, малюнкі пераследуюць матывіровачную мэту. Пра гэта яны пішуць на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Матывацыя для маладых. Матывуючыя цытаты нездарма. І тое, што яны на англійскай мове гэта задумана першапачаткова. Памылкова лічыць, што мы стараемся не для нашых і на гэта ёсць шэраг прычын. Першая і самая галоўная задумка заключаецца ў тым, што чалавек каб зразумець, што напісана павінен звярнуцца ў слоўнік англа-рускі - маленькая матывацыя для старту вывучаць замежную мову. Другое больш лагічнае тлумачэнне - цытаты прыдуманыя або ўзятыя ў персанажаў на англійскай мове і лагічна пісаць іх на гэтай мове. Персанажаў выбіраем па сваёй немудрагелістай сістэме. Гэта застанецца за кулісамі», - пішуць яны.

Сярод малюнкаў, намаляваных на сценах віцебскіх будынкаў - партрэты Стыва Джобса, Боба Марлі, Мэрылін Манро і іншых вядомых людзей.

Апошнія навіны