BE RU EN

Нованароджаным менчанкам усё часцей даюць падвойныя імёны

  • 5.06.2014, 10:09

Падвойнымі імёнамі хлопчыкаў практычна не называюць.

У гэтым годзе ў Ленінскім раёне сталіцы нарадзіліся 1.100 дзяцей: 565 хлопчыкаў і 535 дзяўчынак.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Як распавяла начальнік аддзела ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна Юлія Скірпічнікава, найбольш часта нованароджаным дзяўчынкам даюць імёны Ганна, Анастасія, Сафія, Паліна, Вікторыя, Дар'я, Ксенія. Захоўваецца тэндэнцыя да падвойных імёнаў, прычым у беларускіх пар: Ружана-Вераніка, Марыя-Вікторыя, Улада-Каміла, Вікторыя-Грэйс.

Згодна з кодэксам аб шлюбе і сям'і, дзіцяці можа быць дадзена не больш двух уласных імёнаў. Імя, запісанае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным.

Сярод імёнаў хлопчыкаў першынство ўтрымліваюць Максім, Іван, Арцём, Мацвей, Міхаіл, Мікіта, Данііл, Аляксандр. У ліку рэдкіх - Тэадор, Серафім, Ціхан, Рафаэль, Леў, Клім.

Падвойнымі імёнамі хлопчыкаў практычна не называюць.

Апошнія навіны