BE RU EN

Сіноптыкі абяцаюць дажджы і навальніцы

  • 5.06.2014, 9:20

У бліжэйшыя суткі, 5 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу месцамі, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя ліўні, па ўсходзе ў асобных раёнах град. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-усходні 4-9 метраў за секунду, днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-17 градусаў, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 22-28 градусаў.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Апошнія навіны