BE RU EN

На плошчы Бангалор у Менску абстралялі Mercedes

  • 5.06.2014, 7:41

Відавочцы паведамляюць пра пацярпелых.

Нетыповае для беларускай сталіцы крымінальнае здарэнне мела месца ў сераду позна ўвечары ў раёне перасячэння вуліц Сурганава і Багдановіча, піша onliner.by.

«На плошчы Бангалор нейкая незразумелая актыўнасць. Куча міліцыі, Mercedes стаіць пасярод дарогі і быццам бы труп чалавека», паведаміў адзін з відавочцаў.

На месцы сапраўды знаходзіўся аўтамабіль са слядамі кулявых адтулін. Гаворка ідзе як мяркуецца пра цёмна-сіні Mercedes S-Class з нумарамі сёмага рэгіёну. На яго бакавым з правага боку і ветравым шкле былі бачныя адтуліны, падобныя на тыя, што пакідаюць кулі - каля дзесяці. Ён стаяў у крайняй левай паласе.

Відавочцы сцвярджаюць, што побач з аўтамабілем знаходзілася цела мужчыны, яго неўзабаве павезлі. На месцы здарэння засталіся аскепкі шкла, сляды крыві і пальчаткі судмедэкспертаў.

Атрымаць аператыўны каментар у праваахоўных органах не ўдалося.

Апошнія навіны