BE RU EN

Мінфін пазычыў у беларусаў $ 50 мільёнаў

  • 4.06.2014, 21:20

Міністэрства фінансаў Беларусі 2 чэрвеня 2014 года датэрмінова закончыла размяшчэнне 4-6 выпускаў дзяржаўных валютных аблігацый для насельніцтва.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце міністэрства.

Сума здабытых сродкаў складае 50 мільёнаў даляраў. Сплата аблігацый з тэрмінам абарачэння 1 год пачнецца ўжо 16 снежня 2014 года.

Стаўка адсоткавага прыбытку за гэтыя аблігацыі складае 7% гадавых.

Апошнія навіны