BE RU EN

Турчынаў абвясціў аб пачатку перацінання мяжы з Расеяй

  • 4.06.2014, 20:48

Пасля перацінання мяжы знікне магчымасць пастаўкі зброі і ваеўнікоў на тэрыторыю Украіны.

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Аляксандр Турчынаў заявіў аб пачатку перацінання ўсходняй мяжы краіны, у прыватнасці ў цэнтральнай частцы Луганскай і на поўдні Данецкай абласцей.

"Я перакананы, што лакалізацыя тэрарыстаў будзе значна паскораная", - растлумачыў ён патрэбу такога кроку, паведамляе BBC Украіна. Выступаючы перад журналістамі на блокпосце на ўездзе ў Славянск, Турчынаў адзначыў, што пасля перацінання мяжы знікне магчымасць пастаўкі зброі і ваеўнікоў на тэрыторыю Украіны.

На мінулым тыдні старшыня Дзяржпамежслужбы Мікалай Літвін заяўляў аб намерах істотна ўзмацніць дзяржаўную мяжу, але аб поўным яе замыканні не гаварылася.

Фота: podrobnosti.ua

Апошнія навіны