BE RU EN

«Газпрам» перанёс тэрмін перадаплаты за газ для Украіны на 10 чэрвеня

  • 4.06.2014, 16:16

Перанос звязаны з тым, што 9 чэрвеня ва Украіне выходны дзень.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Газпрама», піша РБК.

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай кампаніяй, па просьбе ўкраінскага боку крайні тэрмін урэгулявання праблем па плацяжах перанесены на 10 чэрвеня.

Нагадаем, Украіна прызнае наяўнасць доўгу ў 2,2 млрд дал (786 млн. ужо аплачана) за пастаўкі газу, якія ажыццяўляліся да 1 красавіка 2014 года, і гатовая аплаціць яго ў 10-дзённы тэрмін толькі пасля зніжэння "Газпрамам" кошту на газ да 268,5 даляраў за тыс. кубаметраў.

Апошнія навіны