BE RU EN

ВПС Расеі адпрацоўваюць удары па караблях у Чорным моры

  • 4.06.2014, 13:02

Стратэгічная авіяцыя ВПС Расеі пачала засваенне новых маршрутаў патрулявання над Чорным морам.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сілавыя структуры рэгіёну.

Па афіцыйных дадзеных, знішчальнікі сталі лётаць над рэгіёнам з-за таго, што ў склад Расеі ўвайшоў Крым і, такім чынам, павялічылася плошча тэрытарыяльных вод. Актывізацыя вучэбна-баявой працы расейскіх паветраных «стратэгаў» не звязаная з падзеямі на паўднёвым усходзе Украіны.

Паўсядзённы кантроль паветранай прасторы над Чорным морам праводзіць марская авіяцыя. У прыватнасці, самалёты Су-24 Чарнаморскага флоту сочаць за надводным становішчам і адпрацоўваюць удары па атраду баявых караблёў умоўнага праціўніка ва ўзаемадзеянні з карабельнымі ўдарнымі групамі і берагавымі ракетнымі часткамі.

Апошнія навіны