BE RU EN

Жырыноўскі вучыць расейскіх палітыкаў правільна хлусіць пра Украіну

  • 4.06.2014, 12:55

Адыёзны лідар ЛДПР зладзіць трэніроўку па вядзенні інфармацыйнай вайны на зборах пад Масквой.

Пра гэта расейскі палітык заявіў газеце The Washington Times, перадае Gazeta.ru.

«Мая спецыялізацыя - гэта інфармвайна», - сказаў Жырыноўскі. «Гэта вельмі карысны навык цяпер, у святле таго, што адбываецца на Украіне», - падкрэсліў лідар ЛДПР і дадаў, што падчас будучых збораў ён зможа развіць гэтыя здольнасці.

Як удакладняе газета, у зборах, запланаваных на чацвер, возьмуць удзел каля 400 расейскіх палітычных дзеячаў. Мінабароны Расеі адмовілася каментаваць інфармацыю аб мерапрыемстве, але некалькі палітыкаў пацвердзілі свой удзел у зборах, гаворыцца ў артыкуле.

Выданне прыводзіць словы прэс-сакратара лідара КПРФ Генадзя Зюганава, згодна з якімі Зюганаў вітае падобныя мерапрыемствы і лічыць свой удзел у іх часткай патрыятычнага абавязку.

Апошнія навіны