BE RU EN

Лукашэнка звольніў Праляскоўскага

  • 4.06.2014, 12:54

Алег Праляскоўскі вызвалены ад пасады міністра інфармацыі Беларусі.

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі ўказам Лукашэнкі вызвалены ад пасады міністра інфармацыі, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Нагадаем, Праляскоўскі быў прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь 4 снежня 2009 года. У гэтым жа годзе ў краіне ўступіў у дзеянне новы жорсткі закон аб СМІ, які змяніў парадак заснавання, дзяржрэгістрацыі, перарэгістрацыі СМІ і распаўсюджвання іх прадукцыі. Прыняцце закона выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўнікі беларускай незалежнай прэсы расцанілі яго як узмацненне жорсткасці парадку дзейнасці СМІ, а міжнародныя арганізацыі заклікалі ўрад прывесці закон у адпаведнасць з сусветнымі стандартамі.

Дзеянне новага закона журналісты адчулі як раз падчас знаходжання Праляскоўскага на пасадзе міністра інфармацыі. Супраць супрацоўнікаў незалежных СМІ заводзіліся крымінальныя і адміністрацыйныя справы. За выкананне сваёй працы многія беларускія незалежныя журналісты апынуліся за кратамі. У 2011 годзе міністэрства інфармацыі ініцыявала закрыццё газет «Наша Нiва» і «Народная воля».

Апошнія навіны