BE RU EN

Шайба Джэфа Плата - самы прагляданы гол сезона КХЛ (Відэа)

  • 4.06.2014, 11:39

КХЛ апублікавала на афіцыйным сайце пяцёрку галоў мінулага сезону, якія набралі найбольшую колькасць праглядаў.

Першае месца заняў гол форварда "Лакаматыва" і зборнай Беларусі Джэфа Плата, забіты ў пятым матчы паўфіналу Кубка Гагарына супраць "Льва". Форвард некалькі разоў падкінуў шайбу на клюшцы і адправіў яе ў вароты, піша "Прессбол".

На другім месцы гол форварда "Слована" Міраслава Шатана, забіты ў меншасці ў гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць маскоўскага "Дынама". На трэцім месцы шайба форварда рыжскага "Дынама" Кайла Уілсана. Чацвёртае месца ў Дзяніса Мосалева з маскоўскага "Дынама", а пятае заняў форвард "Ак Барса" Аляксандр Світаў.

Апошнія навіны