BE RU EN

Кэры пахваліў украінцаў за адвагу і вернасць свабодзе

  • 4.06.2014, 10:57

Грамадзяне Украіны прадэманстравалі ўсяму свету прыклад адвагі і вернасці таму, каб жыць у свабоднай дзяржаве.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёння ў Варшаве заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры падчас сустрэчы з пераможцам прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Пятром Парашэнкам.

«Тое, што адбылося ва Украіне, з'яўляецца паказальным і выдатным прыкладам для ўсяго свету - адвагі, рашучасці і вернасці свабодзе», - сказаў ён.

Кэры таксама адзначыў, што Парашэнка атрымаў пераканаўчую перамогу ў пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах 25 траўня, якая, па яго словах, без сумневу, дае яму мандат на тое, каб «весці краіну ў новую эру».

Парашэнка ў сваю чаргу падзякаваў амерыканскаму народу і ўладам за падтрымку ўкраінцаў, запэўніў у жаданні развіваць супрацоўніцтва з ЗША, а таксама з Еўрапейскім Звязам для дэмакратычнага развіцця Украінскай дзяржавы.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што ўкраінцам удасца пабудаваць сапраўдную дэмакратычную краіну.

Апошнія навіны