BE RU EN

Менгарвыканкам шукае залатыя талеркі для «Цал Дир Бие»

  • 4.06.2014, 9:14

Аб'яўлены новы тэндэр на закупку посуду для рэзідэнцыі дыктатара.

Новая заяўка на закупку сталовага посуду для камплектацыі аб'екта будаўніцтва «Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вул. Арлоўскай - пр. Пераможцаў - р. Свіслач» (Палац Незалежнасці - заўв. сharter97.org) размешчаная на афіцыйным сайце дзяржзакупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў. Кошт посуду - 2 548 333 575 беларускіх рублёў.

Крыніца фінансавання - мясцовы бюджэт. Заяўка размешчаная ад імя Упраўлення капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкама.

Некалькі папярэдніх тэндэраў па закупцы элітнага посуду для рэзідэнцыі дыктатара, апошні з якіх праходзіў да 29 траўня, не адбыліся.

Апошнія навіны