BE RU EN

Белы дом: Расею чакае далейшая ізаляцыя

  • 30.06.2014, 22:25

ЗША зноў заяўляюць пра гатоўнасць увесці новыя абмежавальныя захады ў дачыненні да Расеі.

ЗША падтрымліваюць міжнародныя намаганні стабілізацыі сітуацыі ва Украіне, аднак зноў заяўляюць пра гатоўнасць увесці новыя абмежавальныя захады ў дачыненні да Расеі ў тым выпадку, калі Масква не распачне дадатковыя крокі для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст, піша Інтэрфакс-Украіна.

"Мы падтрымліваем далейшыя намаганні, такія, як мірны план Пятра Парашэнкі, перамовы пад эгідай АБСЕ і кантакты на высокім узроўні", - сказаў ён на брыфінгу ў Вашынгтоне.

Пры гэтым Эрнэст ў чарговы раз адзначыў, што ЗША "ў супрацоўніцтве са сваімі хаўруснікамі гатовыя зрабіць захады для далейшай ізаляцыі Расеі ў тым выпадку, калі Расея не выкарыстоўвае свой уплыў у канструктыўных мэтах".

"Мы паглядзім, якія крокі распачне Расея ў пытанні забеспячэння сепаратыстаў зброяй і абсталяваннем", - адзначыў прадстаўнік Белага дома.

Апошнія навіны