BE RU EN

«Крымнаш», ды дарагі

  • 30.06.2014, 20:45

РФ скароціць фінансаванне Крыма да 18,2 мільярдаў даляраў.

Расейскае Міністэрства Крыма завяршыла распрацоўку федэральнай мэтавай праграмы развіцця паўвыспы і сёння накіруе яго ў Мінэканамразвіцця РФ для ўнясення ва ўрад, паведаміў РБК намеснік міністра ў справах Крыма Андрэй Сакалоў.

Як заявіў кіраўнік мінрэгіёна РФ Ігар Слюняеў, у выніковым варыянце праграмы прадугледжанае фінансаванне скарацілася да 18,2 мільярдаў даляраў да 2020 года супраць 29,4 млрд даляраў, якія раней прасілі міністэрствы.

За кошт чаго менавіта плануецца зрэзаць выдаткі ў параўнанні з першапачатковым планам, кіраўнік расейскага мінрэгіёну не ўдакладніў. Але эканоміць чыноўнікі збіраюцца і на самым дарагім крымскім праекце - будаўніцтве Керчанскага моста. Фінансаванне гэтага праекта запланавана «па эканомнаму сцэнару», заявіў Слюняеў журналістам.

Апошнія навіны