BE RU EN

Дзяржаўная пазыка за 5 месяцаў павялічылася на 3,9%

  • 30.06.2014, 20:19

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 чэрвеня 2014 г. склала 160,1 трлн. рублёў.

З пачатку года дзяржпазыка павялічылася на 6,1 трлн рублёў, або на 3,9%, паведамілі charter97.org у прэс-службе Мінфіна Беларусі.

Замежны дзяржаўны доўг паводле стану на 1 чэрвеня 2014 г. склаў 12,0 млрд даляраў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 426,5 млн даляраў ЗША, або на 3,4% (з улікам курсавых розніц).

У студзені-траўні 2014 года прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму 315,6 млн даляраў ЗША:

- 189,1 млн даляраў ЗША паводле дзяржаўнага экспартнага крэдыту Урада Расейскай Федэрацыі для будаўніцтва АЭС;
- 106,7 млн даляраў ЗША паводле крэдытаў банкаў КНР;
- 19,5 млн даляраў ЗША паводле крэдытаў МБРР;
- 0,3 млн даляраў ЗША паводле крэдыту ЕБРР.

Пагашэнне замежнай дзяржаўнай пазыкі з пачатку 2014 склала 732,4 млн даляраў ЗША:

- 522,8 млн даляраў ЗША - выкананне абавязанняў перад МВФ паводле крэдыту «стэнд-бай»;
- 89,4 млн даляраў ЗША - паводле крэдытаў банкаў КНР;
- 112,5 млн даляраў ЗША паводле крэдытаў Урада Расейскай Федэрацыі;
- 6,9 млн даляраў ЗША - паводле крэдытаў МБРР;
- 0,7 млн даляраў ЗША - паводле крэдытаў ЗША;
- 0,1 млн даляраў ЗША - паводле крэдыту Нямеччыны.

Унутраны дзяржаўны доўг паводле стану на 1 чэрвеня 2014 склаў 38,9 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 3,2 трлн рублёў, або на 8,9% (з улікам курсавых розніц).

За студзень-травень 2014 года размешчана ўнутраных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб на суму 34,2 млн даляраў ЗША і для юрыдычных асоб на суму 145,7 млн даляраў ЗША, 30 млн еўра і 641,5 млрд рублёў. З пачатку 2014 кампенсавана дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб на суму 75,0 млн даляраў ЗША і 190,3 млрд рублёў.

Апошнія навіны