BE RU EN

«Мірныя перамовы» для Расеі - гэта проста шырма

  • 30.06.2014, 20:12

Сёння перад пасяджэннем СНБА адбылася неафіцыйная сустрэча міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава з трэцім прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

Стораны абмяркоўвалі праблемы расейскага ўварвання ва Украіну, стратэгію барацьбы з акупантамі, і прагнозы далейшых дзеянняў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, піша ў фэйсбуку журналіст Юры Бутусаў.

Саакашвілі адзначыў: «План Пуціна - і гэта меркаванне не толькі маё, але большасці замежных экспертаў, заключаецца ў нарошчванні колькасці бронетэхнікі і артылерыі ў Данбасе, перакідцы яшчэ некалькіх тысяч расейскіх вайскоўцаў пад выглядам «добраахвотнікаў», і развязванні шырокамаштабных баявых дзеянняў у Данбасе.

Яны будуць правакаваць артылерыйскія абстрэлы гарадоў, нават калі Украіна будзе захоўваць рэжым спынення агню. Для Пуціна мірныя перамовы - гэта проста «шырма», і ён будзе гуляць у гэтую гульню як мінімум да жніўня.

Вялікая памылка легітымізаваць бандытаў шляхам перамоў. З кожным днём такіх перамоваў тысячы бежанцаў пакідаюць Данбас, спыняецца ўсялякая дзелавая актыўнасць, і эканамічны крызіс прыводзіць да росту колькасці беспрацоўных. Пуцін хоча збяднення рэгіёну, каб папоўніць сілы расейскіх наймітаў мясцовымі абяздоленымі людзьмі. У бліжэйшыя 4-6 тыдняў, калі Украіна не прыступіць да неадкладных дзеянняў, Расея справакуе бойню ў Данбасе, і паспрабуе стварыць ачагі баявых дзеянняў у іншых рэгіёнах Украіны».

Апошнія навіны