BE RU EN

Пуцін, Парашэнка, Аланд і Меркель абмеркавалі падаўжэнне перамір'я на ўсходзе Украіны

  • 30.06.2014, 19:36

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што паміж ім, прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, украінскім лідарам Пятром Парашэнкам і канцлерам ФРГ Ангелай Меркель адбылася тэлефонная размова.

Як паведамляе Reuters, прэзідэнт адзначыў, што Пуцін і Парашэнка дамовіліся прапрацаваць падаўжэнне перамір'я ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, а таксама дамовіліся распрацаваць эфектыўныя меры кантролю на расейска-ўкраінскай мяжы.

Між тым, як паведамляе прэс-служба Крамля, Уладзімір Пуцін падкрэсліў важнасць падаўжэння рэжыму спынення агню і стварэння механізму кантролю за выкананнем перамір'я пры актыўнай ролі АБСЕ.

«Лідары выказаліся ў карысць больш хуткай арганізацыі трэцяга раунда кансультацый паміж прадстаўнікамі Кіева і паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў», - дадалі там.

Тэрмін дзеяння ўказа Парашэнкі аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны заканчваецца ў 22.00 30 чэрвеня.

Архіўнае фота Reuters

Апошнія навіны