BE RU EN

Элтан Джон хоча сустрэцца з Пуціным

  • 30.06.2014, 19:44

Сусветны брытанскі музыка Элтан Джон паведаміў, што збіраецца сустрэцца з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць праблему расейскіх сэкс-меншасцяў.

Як паведаміў сэр Элтан Джон, сустрэчу з Пуціным ён разлічвае правесці ў лістападзе, паведамляе Online.ua. 


Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі нічога не ведаюць аб намерах музыканта і не атрымлівалі з гэтай нагоды ніякіх запытаў.

Летась у Расеі прынялі закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізма сярод дзяцей. Гэты закон выклікаў крытыку сярод праваабаронцаў і грамадскіх дзеячаў. На Захадзе ўважаюць, што ў Расеі абмяжоўваюць правы сэксуальных меншасцяў.

Апошнія навіны