BE RU EN

Беёнсэ ўзначаліла спіс знакамітасцяў паводле версіі Forbes

  • 30.06.2014, 17:03

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўзначаліла спіс самых паспяховых знакамітасцяў, падрыхтаваны часопісам Forbes.

У гэтым годзе спявачка дала 95 канцэртаў, за кожны з якіх яна атрымала ў сярэднім па два з паловай мільёны даляраў. Акрамя таго, яна выпусціла альбом, які разышоўся шырокім накладам практычна без рэкламы, а таксама сінгл "Drunk in Love", які стаў плацінавым, паведамляе Інтэрфакс.

На другім месцы рэйтынгу размясціўся баскетбаліст Леброн Джэймс, а трэцюю пазіцыю заняў рэпер Доктар Дрэ.

Часопіс Forbes публікуе спісы самых паспяховых знакамітасцяў штогод. У 2013 годзе яго ўзначаліла амерыканская тэлевядучая Опра Уінфры, якая заняла ў гэтым годзе чацвёртае месца.

Апошнія навіны