BE RU EN

Ад цэнзаркі Ананіч чакаюць «новага»

  • 30.06.2014, 15:53

Лукашэнка разлічвае, што на новай пасадзе міністра інфармацыі Лілія Ананіч прыўнясе нешта новае ў працу Мінінфарма.

"Я вельмі спадзяюся, што вы ведаеце ўсе хібы і паставіце міністэрства так, каб потым не было сорамна ні вам, ні краіне. Вядома, у гэтыя сур'ёзныя часы вы ўзвальваеце на свае плечы няпростую і нялёгкую ношу. Лёгка наогул ніколі не было. Гэта не толькі ключавая, але гэта "гарачая" пасада", - сказаў дыктатар, прызначаючы Лілію Ананіч міністрам інфармацыі.

"Вельмі хацелася б, каб вы, нягледзячы на шматгадовую службу ў гэтым міністэрстве, усё ж такі прыўнеслі нешта новае. Але галоўнае, каб уся структура была адладжаная і працавала як гадзіннік", - адзначыў Лукашэнка.

У 2008 годзе Ананіч прапанавала ўвесці абавязковую рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ ў Беларусі. На ейную думку, у Беларусі існуе праблема «дэзінфармацыйных плыняў замежных сайтаў».

«Але ёсць досвед Кітая, які спыніў доступ да такіх сайтаў на сваю тэрыторыю», - заяўляла Ананіч.

Апошнія навіны