BE RU EN

Пуцін у сераду прыедзе ў Менск

  • 30.06.2014, 15:18

Прэзідэнта Расеі запрасіў у Беларусь Лукашэнка.

Прэс-служба Крамля паведамляе, што Пуцін запрошаны ў Менск для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«У рамках візіту адбудуцца перамовы кіраўнікоў дзяржаў, на якіх плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні шматпланавага расейска-беларускага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны