BE RU EN

Ва ўсім Слуцку і раёне цалкам адключаць газ

  • 30.06.2014, 15:12

У сераду, 16 ліпеня, у Слуцку і населеных пунктах Слуцкага раёна часова не будзе паступаць прыродны газ.

Прычынай адключэння паслужаць працы на газаправодзе высокага ціску, якія будуць праводзіцца ў гэты дзень.

Пра гэта «Інфа-Кур’еру» паведамілі ў адміністрацыі міжраённай вытворчай управы (МВУ) «Слуцкмежрайгаз».

Каб пазбегнуць аварыйных сітуацый адміністрацыя прадпрыемства просіць случчакоў у гэты дзень закрыць краны газавых прыбораў і не карыстацца газам з 6 да 22 гадзін.

Як паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства, будуць адключаныя ўсе без выключэння карыстальнікі: медыцынскія і дзіцячыя ўстановы, кацельні і г.д.

Працы на газаправодзе пройдуць згодна з планам тэхнічнага пераўсталявання і падвышэння якасці абслугоўвання сістэм газазабеспячэння.

Апошнія навіны