BE RU EN

Футбалістаў Паўднёвай Карэі закідалі ў аэрапорце ірыскамі

  • 30.06.2014, 14:45

У Паўднёвай Карэі, зборная якой заняла астатняе месца ў групе, такі жэст уважаецца за абразлівы.

Футбалісты зборнай Паўднёвай Карэі атрымалі "цёплы" прыём ад фанатаў па прылёце з чэмпіянату свету-2014, які праходзіў у Бразіліі, паведамляе Sportal.com.au.

Карэйскіх футбалістаў у аэрапорце Інчхана сустрэла група незадаволеных заўзятараў, якія кідалі ў гульцоў ірыскі. У Паўднёвай Карэі гэтае дзеянне разглядаецца як абраза.

Галоўны трэнер паўднёвакарэйскай каманды Хон Мен Бо прынёс свае прабачэнні за нездавальняльны вынік і заявіў, што яшчэ не вызначыўся, ці прадоўжыць ён работу з камандай.

Нагадаем, што зборная Паўднёвай Карэі выступала ў адной групе з камандай Расеі, Бэльгіі і Алжыра, дзе з адным балам заняла апошняе месца ў групе.

Фота: AP/Felipe Dana

Апошнія навіны