BE RU EN

Дыктатар прызначыў амбасадараў у Аўстраліі, Пакістане, Сірыі і Эстоніі

  • 30.06.2014, 14:12

Кадравыя перастаноўкі адбыліся ў сістэме МЗС.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслоў Беларусі ў Аўстраліі, Пакістане, Сірыі і Эстоніі.

Паслом Беларусі ў Аўстраліі, а таксама Новай Зеландыі ў сумяшчальніцтве прызначаны Віктар Шых.

Андрэй Ермаловіч зойме пасаду пасла Беларусі ў Пакістане.

Беларускае пасольства ў Сірыі ўзначаліць Аляксандр Панамароў.

Паслом Беларусі ў Эстоніі прызначаны Анатоль Стэпусь.

Раман Галоўчанка прызначаны паслом Беларусі ў Саудаўскай Арабіі ў сумяшчальніцтве.

Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў Дзмітрыя Купцеля паслом Беларусі ў Кеніі ў сумяшчальніцтве.

Апошнія навіны