BE RU EN

Відэарэгістратар зняў загубу раварыста, які выехаў на сустрэчную палосу

  • 30.06.2014, 14:05

Агароднік, які вяртаўся дадому на ровары, нечакана выехаў пад колы аўто, распавялі ў ДАІ Гародні і Гарадзенскай вобласці.

Трагедыя адбылася 29 чэрвеня пад 12.25 у Смаргонскім раёне.

Пенсіянер рухаўся на ровары ў бок раённага цэнтра па праезнай частцы ў сустрэчным кірунку да Hyundai Santa Fe. З незразумелай пакуль прычыны проста перад аўтамабілем 63-гадовы мужчына выехаў пад колы самахода, паведамляе interfax.by.

Не апрытомнеўшы, праз гадзіну пасля ДТЗ ён памёр у шпіталі.

Апошнія навіны