BE RU EN

Лукашэнка прызначыў Ананіч міністаркай інфармацыі

  • 30.06.2014, 14:01

Прыхільніца цэнзуры зацверджаная на пасадзе міністра інфармацыі.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў сёння Лілію Ананіч міністаркай інфармацыі. Дагэтуль яна была выканаўцай абавязкаў міністра.

З афіцыйнай біяграфіі:

Ананіч Лілія Станіславаўна нарадзілася ў 1960 годзе ў в.Лявонава Барысаўскага раёна Менскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2000 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982-1984 гадах працавала фотакарэспандэнткай менскай раённай газеты «Шлях камунiзму». У 1984-1992 гадах - рэдактарка, старшая рэдактарка Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Менск), у 1992-1996 гадах - рэдактарка, галоўная спецыялістка, намесніца начальніка ўправы сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі. У 1996-2001 гадах была намесніцай начальніка, начальніцай інфармацыйна-аналітычнай управы Дзяржаўнага камітэта друку Беларусі. У 2001-2003 гадах - намесніца міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года - першая намесніца міністра інфармацыі.

У 2008 годзе Ананіч прапанавала ўвесці абавязковую рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ ў Беларусі. На ейную думку, у Беларусі існуе праблема «дэзінфармацыйных плыняў замежных сайтаў».

«Але ёсць досвед Кітая, які перацяў доступ такіх сайтаў на сваю тэрыторыю», - заяўляла Ананіч.

Апошнія навіны