BE RU EN

У прадпрымальніка канфіскавалі фотакамеры на 2 мільярды рублёў

  • 30.06.2014, 12:03

У менскага прадпрымальніка выяўлена партыя кантрабандных фотакамер амаль на 2 млрд рублёў.

У Смалявіцкім раёне ля Нацыянальнага аэрапорта Менск 27 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі мікрааўтобус «Фіят», якім кіраваў 55-гадовы мянчук, індывідуальны прадпрымальнік, паведамляе БелаПАН.

Мужчына без адпаведных дакументаў перавозіў лічбавыя фотакамеры замежнага вырабу і камплектаванне да іх на агульную суму 1,8 млрд рублёў.

Апошнія навіны