BE RU EN

У Хабараўскам краі разбіўся гелікоптэр Мі-8 з 17 пасажырамі

  • 30.06.2014, 11:44

На борце знаходзіліся чатыры чальцы экіпажу і 13 пасажыраў.

Аб гэтым піша РІА «Навости» са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах рэгіёну.

«Паступіла інфармацыя аб падзенні Мі-8, папярэдне кампаніі «Аэравір», на борце знаходзіліся чатыры чальцы экіпажу і 13 пасажыраў», - гаворыцца ў паведамленні.

31 траўня ў Мурманскай вобласці разбіўся гелікоптэр Мі-8 з 18 пасажырамі. У выніку падзення загінулі намеснік губернатара Мурманскай вобласці Сяргей Скамарохаў, міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Аляксей Смірноў і намеснік міністра прыродных рэсурсаў і экалогіі Аляксандр Алхімчыкаў, гендырэктар ААТ «Апатыт» Аляксей Грыгор'еў.

Апошнія навіны