BE RU EN

Знішчальнік ВПС Расеі зладзіў правакацыю супраць самалёта ЗША

  • 3.06.2014, 22:01

Расейскі знішчальнік праляцеў у 30 мэтрах ад амэрыканскага самалёта-выведніка ў міжнароднай паветранай прасторы.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Пэнтагона Стыў Уорэн, паведамляе Укрінформ. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў канцы красавіка, аднак не даводзіўся да агульнага ведама.

"Расейскі знішчальнік Су-27 праляцеў проста перад амэрыканскім Boeing RC-135U над водамі Ахоцкага мора", - сказаў Уорэн. Ён адзначыў, што расейскі знішчальнік не зрабіў захады да адхілення. Ён дадаў, што міністр абароны ЗША Чак Хэйгэл і кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Марцін Дэмпсі абмяркоўвалі гэтае пытанне з расейскімі партнёрамі. Прадстаўнік Пэнтагона падкрэсліў, што не ведае, чаму гэты інцыдэнт не быў аддадзены публічнасці раней. Камэнтароў ад расейскага міністэрства абароны пакуль не паступала.

Апошнія навіны