BE RU EN

У Лунінцы збілі дырэктара фірмы з Масквы

  • 3.06.2014, 20:53

Мужчына атрымаў удар па галаве ў кавярні ад хулігана.

Пра гэта паведамляе мясцовы партал «Медыя-Палессе».

Ураджэнец Лунінца, фінансавы дырэктар адной з маскоўскіх фірмаў прыехаў 1 чэрвеня з сям'ёй на радзіму, каб наведаць магілы бацькоў. На зваротным шляху сям'я спынілася ў піцэрыі «Фіеста».

Як распавялі ў Следчым камітэце, 41-гадовы мужчына атрымаў удар па галаве, калі выйшаў з установы. Яго атакаваў 19-гадовы жыхар Лунінца, першакурснік Менскага політэхнічнага каледжа. Спачатку хуліган разбіў шкло ў аўтамабілі пацярпелага, а затым накіраваў сваю агрэсію на мужчыну і абараняўшага яго сваяка. Хлопец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і не змог патлумачыць свае дзеянні.

Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкула «Хуліганства». Падазраваны затрыманы і змешчаны ў ІЧУ. Яму пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Апошнія навіны