BE RU EN

Дональд Туск: Пазіцыі Польшчы і ЗША адносна Украіны супадаюць

  • 3.06.2014, 20:22

Прэм'ер Польшчы ўдзячны ЗША за хуткую і эфектыўную рэакцыю на ўкраінскі крызіс.

Пра гэта Дональд Туск заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам пасля завяршэння двухбаковых перамоваў у Варшаве, паведамляе РІА «Новости».

«Хачу сказаць, што вакол нас змянілася занадта многае, а стасункі паміж нашымі дзвюма краінамі не змяніліся і маюць такое ж фундаментальнае значэнне, як і раней. Я ўдзячны ЗША за хуткую і, з нашага пункту гледжання, эфектыўную рэакцыю на ўкраінскі крызіс. І тут я хачу адзначыць не толькі хуткую рэакцыю на ўласна крызіс ва Украіне і ў рэгіёне, але і падтрымку Польшчы (ва ўкраінскім пытанні)», - сказаў Туск.

Са слоў кіраўніка ўрада Польшчы, «гэта была і палітычная падтрымка, і практычная падтрымка, якая падвышае абаронныя магчымасці Польшчы».

Туск пацвердзіў стратэгічны характар польска-амерыканскага супрацоўніцтва.

«Я пацвердзіў прэзідэнту Абаме нашу гатоўнасць павялічыць бюджэтныя выдаткі на абарону. Мы таксама будзем старацца пераканаць нашых еўрапейскіх саюзнікаў, у тым ліку і на бліжэйшым саміце NАТO, распачаць дадатковыя намаганні ў павышэнню абараназдольнасці Паўночнаатлантычнага альянсу», - адзначыў прэм'ер-міністр Польшчы.

Туск асабліва падкрэсліў, што пазіцыі ЗША і Польшчы адносна Украіны цалкам супадаюць.

«Наша меркаванне адносна сітуацыі ва Украіне і агулам у рэгіёне, а таксама ў пытаннях энергетычнага супрацоўніцтва супадае», - сказаў польскі прэм'ер.

Апошнія навіны