BE RU EN

Беларусы змогуць убачыць патройнае сонечнае зацьменне на Юпітэры

  • 3.06.2014, 20:13

Сёння адбудзецца вельмі рэдкая з'ява ў сістэме спадарожнікаў самай вялікай планеты Сонечнай сістэмы.

На Юпітэры будзе назірацца патройнае сонечнае зацьменне. Такое размяшчэнне буйных спадарожнікаў планеты, якія можна ўбачыць у звычайны тэлескоп з Зямлі, бывае некалькі раз у дзесяцігоддзе. Тры з чатырох спадарожнікаў Юпітэра, адкрытых Галілеем у 17 стагоддзі, - Ганімед, Еўропа і Каліста - адкінуць свае цені на паверхню планеты.

Зацьменне можна назіраць з тэрыторыі Беларусі з 22:00. Для гэтага спатрэбіцца тэлескоп з мінімальным дыяметрам у 90 міліметраў.

Апошнія навіны