BE RU EN

Узнагароджаны Пуціным рэпер трапіў у турму

  • 3.06.2014, 19:30

Расейскі рэпер Рома Жыган прысуджаны судом да аднаго году пазбаўлення волі за разбойны напад.

Раман Чумакоў - такое сапраўднае імя музыкі - задаволены пастановай суда, але ў кожным выпадку будзе яго абскарджваць, паведамляе РІА «Новости».

Рэп-выканаўца Рома Жыган праславіўся тым, што ў 2009 годзе атрымаў музычную прэмію з рук Уладзіміра Пуціна.

Пацярпелым у справе аб разбоі праходзіць юнак, наняты для прасоўвання музычных кліпаў у інтэрнэце і абрабаваны музыкам з чатырма змоўнікамі.

Паводле версіі следства, прадусара запрасілі ў кавярню для размовы, прыставілі нож да ягонага горла і запатрабавалі зняць з банкаўскай карты 100 тысяч рублёў.

Чумакоў ўжо быў судзімы ў 2002 годзе і пасля адлюстраваў гэты жыццёвы эпізод у шэрагу сваіх песняў.

Апошнія навіны