BE RU EN

Мазырскі камунальнік «злоўжыў паўнамоцтвамі» на 280 млн

  • 3.06.2014, 17:00

Былы гендырэктар Мазырскага прадпрыемства ЖКГ абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да генеральнага дырэктара камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства "Мазырскі райжылкамгас".

У цяперашні час ужо былому кіраўніку інкрымінуецца злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры і істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Следствам устаноўлена, што са снежня 2011 года па снежань 2012 года абвінавачваны, дзейнічаючы ў інтарэсах камерцыйнай структуры, якая займаецца ландшафтным дызайнам, у парушэнне заканадаўства заключыў з ёй шэраг дамоваў на правядзенне рамонтных і будаўнічых работ. Загадзя ведаючы, што ўмовы заключаных дамоваў не выкананыя, пералічыў прыватнаму прадпрыемству ў поўным аб'ёме аплату за вытворчасць работ.

Акрамя таго, жадаючы аказаць фінансавую падтрымку кіраўніку камерцыйнай структуры ў сілу міжасобасных стасункаў, неаднаразова даваў указанне падначаленым яму работнікам аб бязвыплатным выдзяленні фірме аўтатранспарту КЖУП "Мазырскі райжылкамгас", што пацягнула налічэнне неабгрунтаваных выдаткаў прадпрыемству.

Агульная сума шкоды, прычыненай КЖУП "Мазырскі райжылкамгас" у выніку неправамерных дзеянняў абвінавачанага, склала каля Br280 млн. У ходзе следства прычыненая матэрыяльная шкода пакрытая ў поўным аб'ёме.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру Гомельскай вобласці для накіравання ў суд.

Апошнія навіны