BE RU EN

МЗС Украіны: Пуцін не запрошаны на інаўгурацыю Парашэнкі

  • 3.06.2014, 15:33

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не запрошаны на інаўгурацыю новаабранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пра гэта на брыфінгу заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Яўген Перабійніс, перадае карэспандэнт РБК-Украина.

"Расея запрошаная на ўзроўні часовага паверанага па справах Украіны ва Украіне", - заявіў Перабійніс.

Пры гэтым ён удакладніў, што Пуцін не запрошаны.

Нагадаем, інаўгурацыя прэзідэнта Украіны адбудзецца 7 чэрвеня ў Вярхоўнай Радзе.

Апошнія навіны