BE RU EN

Трэнерскі штаб ФК «Мінск» адпраўлены ў адстаўку

  • 3.06.2014, 13:00

Прычынай скасавання кантрактаў з трэнерскім штабам стала няўдалае выступленне каманды ў чэмпіянаце краіны.

Кіраўніцтвам "Мінска" прынятае рашэнне аб скасаванні кантрактаў з галоўным трэнерам каманды Андрэем Скарабагацькам, трэнерам па навукова-метадычнай рабоце Змітром Кляцовым і трэнерам брамнікаў Уладзімірам Рыжчэнкам, паведамляе афіцыйны сайт сталічнага клуба.

Выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Андрэй Пышнік, які да гэтага працаваў галоўным трэнерам дублюючага складу "гараджан". У трэнерскім штабе па просьбе Андрэя Пышніка працягне працаваць Юрый Малееў.

Прычынай датэрміновага скасавання кантрактаў з трэнерскім штабам "Мінска" стала невыкананне задачы па выхадзе каманды ў фінал Кубка Беларусі і няўдалае выступленне каманды ў чэмпіянаце краіны, дзе ад апошняга месца сталічную каманду аддзяляе толькі два ачкі.

Апошнія навіны