BE RU EN

Арыштаваны яшчэ адзін фігурант «балотнай справы»

  • 3.06.2014, 10:58

Расейскага актывіста Алега Мельнікава затрымалі па «балотнай справе».

«У нас былі ператрусы па Балотнай. Прыйшлі да Алега Мельнікава. Яго забралі», - паведаміла ў «Твітэры» яго жонка Вольга Каровіна.

«Балотную справу» завялі пасля пратэстнай акцыі 6 траўня 2012 года ў Маскве, падчас якой паміж дэманстрантамі і супрацоўнікамі паліцыі адбыліся сутыкненні. Усяго ў справе фігуруюць каля 30 абвінавачаных. Да рэальных тэрмінаў зняволення прыгавораны дзевяць з іх, умоўна асуджаны адзін чалавек, яшчэ адзінаццаць амніставаныя. Акрамя таго, адзін чалавек адпраўлены на прымусовае лячэнне.

У канцы траўня па справе былі затрыманыя яшчэ двое чалавек.

Фота: dervishv.livejournal.com

Апошнія навіны