BE RU EN

На Смаленшчыну не пусцілі дзве тоны беларускіх таматаў

  • 3.06.2014, 9:54

У Смаленскую вобласць з Беларусі спрабавалі завезці каля 2 тон таматаў без дакументаў.

У Краснінскім раёне Упраўленнем Рассельгаснагляду сумесна з рэгіянальным Упраўленнем ФСБ была спыненая спроба незаконнай перавозкі падкаранціннай прадукцыі.

Так, грамадзянін Мурсалаў спрабаваў завезці ў Смаленскую вобласць з Рэспублікі Беларусь каля 2 тон таматаў пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яго бяспеку ў фітасанітарным сэнсе, піша smolensk-i.ru.

Як паведаміла памочнік кіраўніка Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях Святлана Земчанкова, падкаранцінная прадукцыя вернутая адпраўніку, а парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны