BE RU EN

На Партызанскім праспекце вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

  • 27.06.2014, 21:49

Актывісты ўсталявалі на Партызанскім праспекце ў Менску нацыянальны сцяг.

27 чэрвеня актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» ў межах кампаніі «За незалежную Беларусь!» усталявалі бел-чырвона-белы сцяг у Менску побач з перасячэннем Партызанскага праспекта і вуліцы Алега Кашавога, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, акцыю вывешвання бел-чырвона-белай сімволікі «Альтэрнатыва» праводзіць з мэтай папулярызацыі сярод менчукоў нацыянальнай сімволікі, абароны незалежнасці і суверэнітэту краіны.

Сцяг залунаў на 15 хвілін, пакуль яго не зняў невядомы чалавек у цывільным.

Апошнія навіны