BE RU EN

Дыктатар заклікаў выпускнікоў не шукаць «прывіднага шчасця» за мяжой

  • 27.06.2014, 19:38

Лукашэнка прыйшоў на рэспубліканскі баль, для ўдзелу ў якім адабралі 200 выпускнікоў.

Дыктатар нагадаў маладым людзям, што «па-сапраўднаму можна быць шчаслівым толькі на Радзіме, у коле сваіх сяброў і блізкіх». «Яшчэ выбітны філосаф Вальтэр казаў, што людзі нярэдка сыходзяць далёка шукаць тое, што маюць у сябе дома», - сказаў Лукашэнка.

Ён запэўніў выпускнікоў, што тыя могуць у «заўтрашні дзень глядзець упэўнена і смела», бо Беларусь - дзяржава маладая і мае велізарную прастору для прыкладання вашых сіл і здольнасцяў».

Дыктатар упэўнены, што атрыманне дыплома аб вышэйшай адукацыі адкрывае перад выпускнікамі шырокія перспектывы. Ён заклікаў учорашніх студэнтаў адважвацца, тварыць, ставіць амбіцыйныя мэты і імкнуцца дасягаць іх.

«Інжынеры і тэхнолагі, аграномы і эканамісты, педагогі і лекары, юрысты, журналісты - усе вы запатрабаваныя ў нашай краіне. Галоўнае цяпер - старанне і праца, вернасць выбранаму шляху, назапашванне прафесійнага майстэрства. Пакажыце на практыцы, чаму вас навучылі студэнцкія гады. І памятайце: добры пачатак працоўнай біяграфіі - гэта шлях да поспеху ў кар'еры, ды і ва ўсім жыцці», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны