BE RU EN

У Луганскай вобласці аднавіўся бой паміж сілавікамі і тэрарыстамі

  • 27.06.2014, 19:14

Паводле папярэдніх звестак, бой адбываецца каля мяжы з РФ, баевікі спрабуюць прарваць лінію абароны Нацыянальнай гвардыі.

Каля горада Чэрвонапартызанск (Луганская вобласць) ля мяжы з Расеяй доўжыцца бой паміж сілавікамі і баевікамі. Пра гэта са спасылкай на сустаршыню грамадскай ініцыятывы «Правая справа» Дзмітрыя Снегірова паведамляе Еспресо.TV.

З ягоных слоў, тэрарысты спрабуюць прарваць лінію абароны Нацыянальнай гвардыі.

Раней аб мінамётным абстрэле апорнага пункта ўкраінскіх вайскоўцаў каля Чэрвонапартызанска паведамляў прэс-сакратар СНБА Андрэй Лысенка.

Нагадаем, сёння павінен скончыцца рэжым спынення агню, абвешчанага прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам 20 чэрвеня. Да 22:00 прэзідэнт збіраецца пастанавіць, ці падаўжаць перамір'е з баевікамі або прымаць іншыя меры адносна сітуацыі ў Данбасе.

Апошнія навіны