BE RU EN

Сечын не пакатаецца на матацыкле ў ЗША праз санкцыі

  • 27.06.2014, 19:01

Прэзідэнт НК «Раснафта» заявіў, што адкладае планаванае падарожжа па ЗША на матацыкле праз уведзеныя ў дачыненні да яго санкцыі.

Пры гэтым Ігар Сечын адзначыў, што ўжо некалькі разоў наведваў Штаты.

«Добрая краіна. ...> Хацеў пракаціцца на матацыкле па дарогах ЗША. Але адкладу гэтую паездку», - заявіў кіраўнік «Раснафты» прадстаўнікам СМІ, паведамляе «Інтэрфакс».

Ён таксама адзначыў, што санкцыі пазбаўляюць яго і іншых магчымасцяў.

«У мяне няма маёмасці ў ЗША, няма рахункаў. Але санкцыі не даюць мне магчымасці вывучыць прыгажосць іх прыроды, вывучыць іх культуру, паказаць сваім дзецям іх прыроду. Я хацеў пракаціцца на матацыкле па Амерыцы... Я займаўся развіццём эканамічных сувязяў з ЗША, калі санкцыі - гэта іх адказ на мае дзеянні, то я гэтага не разумею!»- падкрэсліў Сечын.

Сечын быў уключаны ў санкцыйны спіс у сувязі з пазіцыяй Расеі да Крыма і Украіны.

Апошнія навіны