BE RU EN

Танкі ва Украіне - «з Расеі з любоўю»

  • 27.06.2014, 18:35

Падраздзяленнем Узброеных Сіл Украіны быў заблакаваны, а потым захоплены танк, які выкарыстоўвалі тэрарысты падчас нападу на ўкраінскую вайсковую частку ў Арцёмаўску.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

«Пасля аналізу, праведзенага спецыялістамі Вайсковай службы правапарадку ва Узброеных Сілах Украіны і Узбраення ВС Украіны, устаноўлена, што згодна з завадскім нумарам гэты танк Т-64БВ выпушчаны ў кастрычніку 1987 на Харкаўскім танкавым заводзе ім. Малышава. Паводле архіўных дадзеных гэтая баявая адзінка была адпраўлена ў вайсковую частку, якая ў той час дыслацыравалася на тэрыторыі Расеі. На ўліку ва Узброеных Сілах Украіны дадзены танк Т-64БВ не знаходзіўся і не стаіць», - распавялі ў ведамстве.

«Падобныя высновы зробленыя і пры аглядзе астатняй захопленай у тэрарыстаў зброі. У прыватнасці, канфіскаваны ў баявікоў ручны агнямёт РПО-А «Шмель» з паказальным надпісам «З Расеі з любоўю», таксама прывезены з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі», - дадалі ў Мінабароны.

Фота: прэс-служба Мінабароны Украіны

Апошнія навіны